41 (63). Юрый Зісер

Заснавальнік партала Tut.by.

Штодня галоўную старонку самага папулярнага беларускага сайта наведвае каля 900 тысяч чалавек. Tut.by — несумненны лідар у інфармацыйнай прасторы.

Сам Юрый Зісер даверыў аператыўнае кіраўніцтва бізнэсам сваім намеснікам і адышоў ад справаў. Ён працягвае займацца самаадукацыяй, а таксама падарожнічае па свеце.

 

Цытата

«Расія — менавіта такая краіна, у якой рэгулярна і беспакарана адбываюцца рытуальныя забойствы па палітычных і этнічных матывах. Краіна, «патрыёты» якой штодзень заклікаюць да расправы з тымі, хто мысліць «іначай», чым улада».

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1960 у Львове. Скончыў Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут у Пецярбургу. Працаваў інжынерам-праграмістам у Львове (1982—1986), інжынерам у НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Мінску (1986—1990), у кааператыве ў Расіі (1990—1991). Генеральны дырэктар і ўласнік УП «Надзейныя праграмы» (з 1992).

* * *

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0