У бліжэйшыя суткі, 4 красавіка, умовы надвор'я на тэрыторыі нашай краіны будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман, на дарогах галалёдзіца.
Вецер паўночна-заходні ноччу слабы, днём умераны.
Температура паветра мінімальная ноччу -5.. + 1°С, максімальная днём +4.. + 9°С. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба расці.
У наступныя двое сутак, 5-6 красавіка, захаваецца ўплыў вільготных і прахалодных паветраных мас. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер паўночнай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы 0..- 5°С, днём +2.. + 9°С.





