Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш актыўнага выкарыстання ўсходняга вэктару пры дыверсіфікацыі рынкаў збыту беларускай прадукцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 3 красавіка, выступаючы перад кіруючым складам Дзяржаўнага мытнага камітэта і мытняў.
«Адной з найважнейшых задач сёння з'яўляецца павелічэнне экспарту за кошт яго дыверсіфікацыі. Неабходна зарыентаваць таварныя патокі на новыя перспектыўныя рынкі без страты ўжо наяўных, эфектыўна выкарыстоўваць перавагі ад удзелу ў працэсах рэгіянальнай і глабальнай інтэграцыі», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, нягледзячы на тое, што больш цесныя эканамічныя сувязі ў Беларусі традыцыйна існуюць з Расіяй, тавараабарот паміж дзвюма краінамі знізіўся.
«Нам неабходна развіваць усходні накірунак, у прыватнасці актывізаваць удзел у праекце нашага стратэгічнага партнёра Кітая «Эканамічны пояс «Шаўковы шлях». Прасоўванні экспарту павінны паслужыць дамоўленасці аб фарміраванні зон свабоднага гандлю з дзяржавамі Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка





