Суд Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці 3 красавіка вынес прысуд у дачыненні да 53-гадовага вяскоўца, які прызнаны вінаватым па ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй).
Мужчына пакараны 11 гадамі пазбаўлення волі. Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу, паведамілі ў раённым судзе. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы не выдаюцца.
Абвінавачванні ў згвалтаванні чатырохгадовай дзяўчынкі не знайшлі ў судзе пацверджання, таму мужчыну прызналі вінаватым толькі ў гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару.





