У пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоны Камень» на аўтадарозе М13 Бранск — Гомель 2 красавіка забаронены ўвоз малочнай прадукцыі вытворчасці ААТ «Мінскі малочны завод №1», паведамілі ва Упраўленні Рассельгаснагляда па Бранскай і Смаленскай абласцях.
Груз вагой больш як 1,3 тоны рухаўся ў Варонеж і суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам Мытнага саюза, выдадзеным дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі. Падчас праверкі ўстаноўлена, што ўказаная на частцы прадукцыі дата выпрацоўкі не адпавядае звесткам, што былі заяўленыя ў дакументах.
Апрача таго, паводле інфармацыі ведамства, 1 красавіка ў смаленскім пункце паведамлення на ўчастку аўтадарогі М1 Масква — Мінск інспектары ўпраўлення забаранілі ўвоз 19,5 тоны яблыкаў. Падкаранцінная прадукцыя суправаджалася незавераным рээкспартным фітасанітарным сертыфікатам Беларусі.





