Пра гэта сёння ў Наваполацку паведаміла журналістам намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава
«Ва ўступнай кампаніі гэтага года зменаў не чакаецца, — сказала віцэ-прэм'ер. — Прайшла інфармацыя пра тое, што будуць скарачацца ВНУ. Трывожыцца не трэба. Тыя 54 ВНУ, якія функцыянуюць у гэтым годзе, будуць працягваць сваю дзейнасць і ў наступным годзе».
Разам з тым Наталля Качанава падкрэсліла: «Зараз сур'ёзна вывучаем сітуацыю ў адукацыі. Не толькі ў вышэйшай школе, а пачынаючы ад дашкольных устаноў. Мяркую, сістэму ў цэлым трэба аптымізаваць. Як толькі будуць прынятыя канчатковыя рашэнні, праінфармуем пра іх нашых грамадзян».





