Праблем з няхваткай працоўных месцаў у Беларусі няма, кожны пры жаданні можа працаўладкавацца.

Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, каменціруючы падпісанне дэкрэта нумар 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

На думку віцэ-прэм'ера, дакумент вельмі своечасовы, калі не сказаць нават крыху запознены. «Грамадства спарадзіла і спараджае ўтрыманцаў», — канстатаваў Анатоль Калінін. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што праблем з прапановамі на рынку працы рэспублікі няма.

«Працоўных месцаў дастаткова. Выбірай — і ідзі працуй, — падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра. — Калі ж нехта не хоча працаваць, значыць ён павінен плаціць тую частку, якая яму належыць, у падатак, каб не абцяжарваць бюджэт і добрасумленных падаткаплацельшчыкаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?