Паляк Рафал Юшчак прызначаны ўпраўляючым дырэктарам беларускага «Альфа-Банка». Раней банкір працаваў намеснікам старшыні праўлення фінансавага холдынгу GETIN Holding SA у Польшчы.

Да прыезду Юшчака пасады ўпраўляючага дырэктара ў «Альфа-Банку» не было. Ён будзе адказваць за выкананне плана стратэгічнага развіцця, а таксама за аператыўнае кіраванне банкам.

46-гадовы Рафал Юшчак лічыцца адным з самых радыкальных польскіх банкіраў. Па першай адукацыі ён гісторык, па другой — фінансіст.

Аднак найбольшага прызнання Юшчак дасягнуў у сферы адзінаборстваў. На мяжы 1980-1990 Юшчак тройчы перамагаў на чэмпіянатах Польшчы па кунг-фу і ўваходзіў у пяцёрку найлепшых спартсменаў у свеце у гэтым відзе.

* * *

Беларускі «Альфа-Банк» — «дачка» расійскага банка, ім валодаюць расійскія мільярдэры Міхаіл Фрыдман і Пётр Авен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?