Гаворка не ідзе пра будынак, які не пакідае ценю. Такое пакуль немагчыма. А вось павялічыць колькасць сонечных промняў вакол двух будынкаў прапануе кампанія NBBJ.

Амбітны праект прадугледжвае адлюстроўванне свету ад фасадаў двух будынкаў і змяншэнне ценю на зямлі на 60%. Архітэктары супаставілі тое, як свеціць сонца на працягу года ў Лондане, і вылічылі аптымальную форму будынкаў.

У брытанскай сталіцы пабудуюць каля 200 новых хмарачосаў на працягу наступных некалькіх год. У NBBJ лічаць, што іх тэхналогія можа стаць прыдатнай як у самім Лондане, так і ў іншых частках свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?