Раніцай у пятніцу чытач charter97.org Мікіта Літвіновіч заўважыў распаўсюджвальнікаў сцяжкоў ў горадзе.
«На стаянцы Green прадаюць сцяжкі СССР. Гэта незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць. Распаўсюджванне незарэгістраваных ў Беларусі знакаў. Чамусьці, калі ідзе марш з бел-чырвона-белымі сцягамі, усё адразу пра гэта ўспамінаюць», — паведаміў ён.
Нагадаем, раней неаднаразова паведамлялася пра раздачу на вуліцах населеных пунктаў Беларусі сцягоў Расіі. Такія выпадкі зафіксаваныя як у Мінску, так і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах. Пра гэта паведамлялі жыхары Бабруйска, Гродна, Віцебска, Гомеля, Оршы, Наваполацка, Баранавічаў, Брэста.
Акрамя гэтага, у апошні час з'явіліся распаўсюднікі савецкай сімволікі як у Мінску, так і ў рэгіёнах. Некалькі дзён таму ў Віцебску распаўсюдніку сцяжкоў Расіі выбілі зубы.
Раздачу сцягоў арганізуюць прарасійскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у Беларусі.