Філіпінскія ўлады пачалі эвакуацыю больш за 20 тысяч жыхароў прыбярэжных раёнаў ўсходніх правінцый найбуйнейшай выспы архіпелага — Лусона — у сувязі з пагрозай тайфуну Майсак.
Адміністрацыя правінцый Аурора і Ісабель падрыхтавала запасы правізіі ў цэнтрах часовага размяшчэння вымушаных перасяленцаў.
Сіноптыкі чакаюць з'яўлення тайфуну на ўсходнім узбярэжжы Лусона ў нядзелю.
Нягледзячы на паслабленне па меры прасоўвання да Філіпінаў, Майсак прынясе з сабой вецер хуткасцю ў 160 кіламетраў у гадзіну і двухмятровыя хвалі, мяркуюць метэаролагі.
У лістападзе 2013 тайфун Хаян забраў жыцці 7000 філіпінцаў.
Глядзіце таксама: Астранаўт з МКС сфатаграфавала супертайфун





