У сваім казанні на ўсяночнай службе ў Рыме з нагоды каталіцкай Вялікай пятніцы Папа Францішак абрынуўся з крытыкай на найбуйнейшыя міжнародныя арганізацыі, асудзіўшы іх маўчанне з нагоды выпадкаў масавага забойства хрысціян, якое пантыфік назваў змоўніцкім.

«Мы ўсё яшчэ бачым, як нашых братоў пераследуюць, абезгалоўліваць і крыжуюць за веру ў Цябе [Ісуса] — часта з нашай маўклівай згоды», — сказаў пантыфік.

Дзясяткі тысяч чалавек далучыліся да Папы падчас рытуалу памінання распяцця Хрыста.

Сярод удзельнікаў працэсіі былі і хрысціянскія ўцекачы з Сірыі і Ірака, а таксама выжылыя пры нападах групоўкі «Бока Харам» нігерыйцы-каталікі.

Напярэдадні пантыфік назваў расстрэл студэнтаў у універсітэцкім каледжы ў Кеніі «бессэнсоўнай жорсткасцю».

Раней Францішак выказваўся ў падтрымку прымянення сусветнай супольнасцю сілы супраць джыхадзістаў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?