Герой суботы — чарнагорскі форвард мінскага «Дынама» Фатос Бечырай, фота By.tribuna.com

Сёння, 4 красавіка, адбыліся матчы ў адказ 1/4 фіналу Кубка Беларусі па футболе.

БАТЭ ў гасцях перамог гродзенскі «Нёман» з лікам 2:1 (першая гульня — 1:0),

«Шахцёр» разграміў «Граніт» — 3:0 (першы матч — 0:0),

брэсцкае «Дынама» перамагло «Белшыну» — 2:1 (0:0),

а мінскае «Дынама» ў гасцях у дадатковы час выйграла ў «Віцебска» — 3:1 (першы матч — 1:2). Хет-трыкам вызначыўся чарнагорскі форвард мінчукоў Фатос Бечырай.

Такім чынам мінскае і брэсцкае «Дынама», «Шахцёр» і БАТЭ выйшлі ў паўфінал Кубка.

Лёсаванне стадыі адбудзецца 6 красавіка а 12-й.

Паўфіналы пройдуць 15 і 29 красавіка (гэта будуць серады), фінал — 24 мая.

Праз 6 дзён, 10 красавіка, стартуе 24-ы чэмпіянат Беларусі па футболе, у якім возьмуць удзел 14 клубаў, што згуляюць у класічны двухколавы турнір (26 тураў). 

У пятніцу, 10 красавіка, пройдуць два матчы: БАТЭ — «Славія» і «Гомель» — «Белшына», пяць матчаў — у суботу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру