«За тыдзень на Мікалая Статкевіча складзена восем актаў. Ён пазбаўлены харчовай перадачы, кароткатэрміновага спаткання, адбыў трое сутак у ШЫЗА, а сёння змешчаны на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу», — паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч.

«24 сакавіка Мікалай Статкевіч напісаў заяву аб адмове ад незаконнай працы па самаабслугоўванні. Гэту працу павінны выконваць усе зняволеныя па чарзе. Прыцягваць да яе выканання людзей могуць не больш, чым на дзве гадзіны на дзень. У дачыненні да Мікалая гэтыя нормы і па працягласці, і па аб’ёму перавышаліся ў дзесяткі разоў», — расказвае яна.

Аб умовах у ПКТ і ШЫЗА шклоўскай калоніі Мікалай Статкевіч распавядаў яшчэ ў 2011 годзе, калі апынуўся там упершыню. Сцены ў камеры пафарбаваныя цёмна-сіняй фарбай, там вельмі цёмна, дзённага святла няма. Лава вельмі нізкая, а столік — высокі. Калі сядаеш, стол аказваецца на ўзроўні падбародка. 

«Імаверна, што рыхтуецца новая справа супраць Мікалая», — дапускае Марына Адамовіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру