У горадзе Шчасце (Луганская вобласць) на мосце цераз Северскі Данец падарваўся грузавік. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «112» паведаміў дырэктар дэпартамента масавых камунікацый Луганскай абладміністрацыі Яраслаў Галас.

Паводле ягоных словаў, інцыдэнт адбыўся з-за таго, што «на мосце быў закладзены, відавочна ноччу, кіраваны фугас».

«Чацвёра загінула, пра параненых інфармацыю высвятляем», — адзначыў Галас.

У сваю чаргу, прэс-сакратар ўкраінскіх сілавікоў у Луганскай вобласці Руслан Ткачук ў эфіры «5 канала» паведаміў, што дыверсанты з ПТРК «Карнэт» трапілі ў «мінны шлагбаўм» (звязаныя міны, якімі была перагароджаная дарога).

Фактычна, па рэчышчы Северскага Данца праходзіць лінія размежавання між украінскімі і расійскімі сіламі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна