Здарэнне адбылося раніцай 5 красавіка ў Мінску, на скрыжаванні вуліцы Куйбышава з праспектам Машэрава і трамвайнай лініяй.

«21-гадовая дзяўчына на Hyundai ехала па праспекце Машэрава з боку вуліцы Чырвонай. Пры павароце налева яна сутыкнулася з аўтамабілем Subaru пад кіраваннем 32-гадовага вадзіцеля», — распавялі AUTO.TUT.BY ў ДАІ Цэнтральнага раёна.

З-за ўдару Subaru вылецеў за межы праезнай часткі, знёс святлафор і перакуліўся на тратуары.

На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?