Бюджэт Крыму цяпер складае 159 млрд расійскіх рублёў ($2,75 млрд). З іх 125 мільярдаў рублёў ($2,15 млрд) — гэта чыстыя трансферты з расійскага бюджэту. Па сутнасці, ступень датацыйнасці паўвострава складае 85% (датацыйнасць Севастопаля — 70%). Пра гэта піша журналіст Павел Казарын ў артыкуле Радыё «Свобода».
«Для параўнання, датацыйнасць Інгушэціі — 87%, Чачні — 82%, Дагестана — 70%… Крым для Расіі аказаўся даражэйшым за любую з рэспублік Паўночнага Каўказа», — напісаў Казарын.





