У гэтую нядзелю, 5 красавіка, у сталічным рэстаране «Grand Bellagio» адбыўся першы ў Беларусі эка-маркет «Пастарнак». Наведвальнікам прапанавалі багаты выбар прадуктаў харчавання, этычнай натуральнай касметыкі і бытавой хіміі, а таксама вопратку, цацкі і падарункі з эка-матэрыялаў.
Мы завіталі на эка-маркет ды абралі 10 карысных і смачных прадуктаў, якія не ўтрымліваюць у сабе лішняй хіміі.
1. Сіроп агавы
Сіроп, прыгатаваны на аснове соку агавы, з'яўляецца выдатным заменнікам цукру. Яго пах нагадвае мёд з карамельных адценнем. Такі сіроп дадаюць ва ўсе віды выпечкі, як самастойны кампанент або ў якасці заменніка цукру, мёду, кляновага сіропу.
Кошт: 129 000 за 100 гр.
2. Сочыва з інжыру
Прадукт грузінскай фірмы «Kula», які цяпер можна знайсці ў тым ліку на палічках мінскіх супермаркетаў. Існуюць таксама сокі, джэмы і соусы гэтай маркі. Вялікі плюс гэтага сочыва ў тым, што яно гатуецца выключна з фруктаў і цукру, у яго складзе няма кансервантаў.
Кошт: 65 000 за 360 гр.
3. Тофу
Тофу - гэта сыр, які робіцца з соевых бабоў. Ён нізкакаларыйны, амаль не ўтрымлівае тлушчу і вугляводаў. Бывае таксама са смакам грыбоў, папрыкі, вішні і інш.
Кошт: 26 000 за 150 гр.
4.Мармелад з ягад
Складаецца з патакі, фруктозы, агару, лімоннай кіслаты ды саміх ягад. Актуальна для тых, хто яшчэ тыдзень будзе пасціцца.
Кошт: 45 000 за 170 гр
5. Урбеч з лёну
Урбеч - густая паста, якую гатуюць з расцёртага ды падсмажанага насення канопляў, лёну, сланечніка, арэхаў або абрыкосавых костачак. Можна змяшаць з мёдам і есці ў якасці дэсерта, таксама сумесь мае ў сабе шмат вітамінаў.
Кошт: 80 000 за 230 гр
6. Зялёная грэчка
Грэчка, якую можна прарошчваць проста ў сябе на кухні, а пасля дадаваць да салатаў ці есці ў якасці гарніра. Кажуць, станоўча ўплывае на імунную сістэму.
Кошт: 45 000 за 600 гр.
7. Памідоры з бархатцамі
Закатка са свежых свойскіх памідораў, у якія дадалі толькі соль і бархатцы.
Кошт: 80 000 за літровы слоік.
8. Шакалад з кэрабу
Добрае вынаходніцтва для тых, каму нельга шакалад з крамаў. Толькі кэраб, какао-масла, малако і міндаль - ніякага цукру.
Кошт: 45 000 за 75 гр.
9. Торт з сухафруктаў
Дэсерт, які, калі верыць цэтліку, складаецца роўна з 4 інгрыдыентаў: бананы, какосавая стружка, фінікі, міндаль. Калі Вас не засмучаюць цытаты Каэльо на упакоўцы, можаце пакаштваць таксама веганскі чызкейк і іншыя смачныя торты без яек і мукі.
Кошт: 150 000 за 650 гр.
10. Аліўкавы алей
Кошт: 280 000 за 0,5 л





