3 красавіка ў Полацку, пасля аперацыі, памёр на 57-м годзе жыцця выдатны рэстаўратар Уладзімір Дзмітрыевіч Сараб'янаў.

Ігумення Спаса-Еўфрасінеўскага манастыра Еўдакія сказала, што такія людзі адыходзяць у момант найбольшага набліжэння да Бога. Розум не пратэстуе супраць Боскай волі. Але душы пакутліва ад такой страты, напісаў у фэйсбуку Ігар Чарняўскі.

Маскоўскія спецыялісты пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сараб'янава падключыліся да працы па рэстаўрацыі фрэсак у Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры з 2007 года. Уладзімір Дзмітрыевіч распрацаваў методыку адслаення фрэсак, што дазволіла захаваць роспісы XIX ст., а потым экспанаваць іх як рухомы помнік. Дзякуючы майстэрству Сараб'янава старажытныя фрэскі Спаса-Праабражэнскай царквы здабылі новае жыццё, адзначае pravoslavie.by.

Адпяванне адбудзецца ў Маскве 7 красавіка а 12.00 у царкве Пакрова Багародзіцы на Ніжняй Краснасельскай, 12. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?