Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з прадпрымальнікамі распавёў, што падчас перамоваў у Мінску ўкраінскі лідар Пятро Парашэнка прапаноўваў яму забраць Данбас. Пра гэта часопісу Forbes распавялі крыніцы, знаёмыя з ходам сустрэчы.

Па словах аднаго з суразмоўцаў выдання, Пуцін распавёў, што Парашэнка проста сказаў: «Забірайце Данбас». На гэта расійскі прэзідэнт адказаў: «Збрэндзіў, ці што? Мне Данбас не патрэбны. Калі вам не патрэбны, то абвясціце пра яго незалежнасць».

Прэзідэнт Украіны адказаў, што на гэта ён пайсці не можа. Іншая крыніца выдання кажа, што, са слоў Пуціна, Парашэнка прапаноўваў аддаць Данбас на фінансавае забеспячэнне Расіі, а расійскі лідар адказаў, што гэта магчыма толькі ў выпадку, калі рэгіён увойдзе ў склад РФ.

Сустрэча Пуціна з прадстаўнікамі Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, на якой ён распавёў пра гутарку з Парашэнкам, адбылася 19 сакавіка. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў не змог ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтыя звесткі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?