Тры прэзентацыі на адной вечарыне ў Гродне: творчая сустрэча з аўтарамі і выдаўцамі «Шлюбных і пазашлюбных стасункаў шляхты ВКЛ», «Гарадзенскага міленіуму» і «Бітвы пад Оршай».

У найбліжэйшы панядзелак 6 красавіка Гродна чакае важна культурная падзея. Гарадзенцам будуць прадстаўлены выданні, праца над якімі ішла некалькі апошніх гадоў: манаграфія Наталлі Сліж «Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст.», а таксама два тэматычныя выпускі часопіса «ARCHE» – прысвечаны тысячагадовай гісторыі Гародні «Гарадзенскі міленіум» і«Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый».

У сустрэчы возьмуць удзел гісторык Наталля Сліж і выдавец Валер Булгакаў.

Сустрэча пройдзе ў панядзелак, 6 красавіка, па адрасе: вул. Будзёнага 48 а, пакой 100.

Пачатак а 18.30.

Даведкі праз тэлефон: (29)5507969.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера