Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан асудзіў выказванне пасла ЗША ў краіне Эндру Шапіры, які ў тэлеэфіры раскрытыкаваў намер кіраўніка дзяржавы прыехаць у Маскву на святкаванне 70-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.

«Не магу ўявіць, каб чэшскі пасол у Вашынгтоне раіў амерыканскаму прэзідэнту, куды яму ехаць, — заявіў Зэман, дадаўшы: «Для пасла Шапіра дзверы Пражскага палаца зачыненыя».

Раней Эндру Шапіра заявіў, што прысутнасць Зэмана на маскоўскіх урачыстасцях прывядзе да дыскрэдытацыі пазіцыі Захаду па Украіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?