Цяпло ў Беларусь вернецца ў другой палове тыдня, а пакуль будзе дажджліва і халаднавата.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 7 красавіка, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -5°С, максімальная днём +5 — + 11°С.

У сераду месцамі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +3°С, максімальная днём ад + 6°С па паўночным усходзе да + 13°С па паўднёвым захадзе.

У чацвер ноччу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Месцамі па ўсходзе ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — + 3°С, днём пацяплее па паўднёвым захадзе да + 14°С.

Пачынаючы з пятніцы пачне дамінаваць антыцыклон і разам з паўднёвымі вятрамі пачне вяртацца больш цёплае і камфортнае надвор'е.

 

У пятніцу пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе краіны кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — + 3°С, а днём слупок тэрмометра дацягнуцца да 8 + 14°С, па паўднёвым захадзе да + 17°С.

Выходныя таксама абяцаюць быць цёплымі і без істотных ападкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?