Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на адкрыцці чарговай «Вахты Памяці» ў Старой Русе ў панядзелак паведаміў пра тое, што падпісаў указ аб прысваенні звання «Горад воінскай славы» гарадам Старая Руса, Петразаводск, Грозны, Гатчына і Феадосія.

У Савецкім саюзе існавала званне «Горад-герой», захаванае ў постсавецкіх краінах. На Крымскім паўвостраве гэтага звання былі ўдастоеныя два гарады: Севастопаль і Керч. У Расіі ў 2006 годзе было заснаванае таксама званне «Горад воінскай славы», якое «за мужнасць і гераізм у барацьбе за свабоду Айчыны» атрымалі 40 гарадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?