Міністэрства абароны РФ створыць новую асобную мотастралковую брыгаду на Смаленшчыне, паведаміў неафіцыйны блог расейскага Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій (ЦАСТ).
Фота з групы 9 асобнай мотастралковай брыгады РФ УКантакце.
Новая брыгада, як плануецца, будзе сфармаваная ў 2015 годзе ў горадзе Ельня Смаленскай вобласці.
Таксама РФ узмацняе групоўку на межах Украіны — з Каўказа ў Растоўскую вобласць перакідваюць 33 асобную мотастралковую (горную) брыгаду, з Ніжняга Ноўгарада пераводзяць у горад Багучар Варонежскай вобласці 9 асобную мотастралковую брыгаду.
У Варонежы будзе таксама размешчаны штаб 20 гвардзейскай агульнавайсковай арміі, якая аб'ядноўвае асноўныя сілы Заходняй ваеннай акругі РФ.





