У ЗША прадставілі будзільнік Wake, здольны пры дапамозе ультрагуку абудзіць аднаго з тых, што знаходзяцца ў ложку, не турбуючы пры гэтым іншага, паведамляюць інфармагенцтвы.

kickstarter.com

kickstarter.com

Прылада злучаецца па Wi-Fi з праграмай для смартфона, якая паказвае на чалавека, што мае абудзіцца. Далей будзільнік знаходзіць яго на ложку з дапамогай датчыка цеплавога выпраменьвання цела, пасля чаго пасылае сфакусаваную ультрагукавую хвалю ў бок спячага. У выніку прыбор стварае вузканакіраваную хвалю, якая абуджае толькі аднаго чалавека. Адначасова на яго твар свеціць лямпа на белых святлодыёдах: яна імітуе сонечнае святло, чым спрыяе натуральнаму абуджэнню.

Стваральнікі прадугледзелі сітуацыю, калі чалавек, не жадаючы ўставаць, пераварочваецца на другі бок і зноў засынае — будзільнік будзе ствараць «штучны світанак» да таго часу, пакуль соня не ўстане з ложка.

Цяпер на краўдфандынгавым сэрвісе Kickstarter абвешчаны збор сродкаў на прыладу (там жа можна паглядзець відэа аб праекце). Ім займаюцца вынаходнікі будзільніка — кампанія Lucera Labs. Для старту вытворчасці стваральнікі плануюць сабраць як мінімум $100 тысяч. Мяркуецца, што адзін Wake будзе каштаваць $250.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?