Кадр з трансляцыі Project CKP

Кадр з трансляцыі Project CKP

Кампанія Square Enix, вядомая як распрацоўшчык і выдавец відэагульняў, запусціла інтэрактыўную трансляцыю Project CKP (што расшыфроўваецца як CantKillProgress — «ПрагрэсНеСпыніць») на сервісе Twitch.

Гледачы нібы ў рэальным часе назіраюць за невядомым мужчынам, замкнёным у цёмным пакоі і могуць уплываць на яго дзеянні праз рэгулярныя галасаванні.

На старце трансляцыі ў панядзелак мужчына з’явіўся ў пакоі з мяшком на галаве. Першым пытаннем да галасавання было, якую музыку ён больш любіць: класічную ці фолк. Гледачы абралі другі варыянт і невядомыя збілі героя пад фолк-музыку.

Асноўны час трансляцыі герой спіць, часам пачынае зваць дапамогу, прасіць ежы, пытаць, за што яго замкнулі ў пакоі.

У трансляцыі пазначана, калі адбудуцца наступныя галасаванні. Усяго гледачам прыйдзецца вырашыць лёс героя шэсць раз, апошні раз 8 красавіка ў 18:30 па мінскім часе.

Карыстальнікі звязваюць інтэрактыўную трансляцыю з будучым анонсам відэагульні ад Square Enix — меркавана, чарговага эпізоду серыі Deus Ex альбо Hitman.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?