Agencyja Gazeta

Agencyja Gazeta

Расшыфроўку перамоваў, якія вяліся ў кабіне экіпажа, апублікавала ў аўторак польская радыёстанцыя RMF FM.

Паводле гэтых звестак, у апошнія хвіліны жыцця экіпажа, Бласік запэўніваў, што пілоты «змесцяцца», нягледзячы на сігнал сістэмы «Зямля па курсе», моцны туман, які перад гэтым абмяркоўваў экіпаж, і вышыню 300 метраў да паверхні.

Пілоты пры гэтым прапаноўвалі пайсці на запасны аэрадром у Мінск ці Віцебск.

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт паведаміў аб прысутнасці Бласіка ў кабіне яшчэ ўлетку 2010 года, аднак польская вайсковая пракуратура адмаўляла гэта.

У партыі Качыньскага «Права і справядлівасьць» новую публікацыю перамоваў ўспрынялі са здзіўленнем, пацікавіўшыся, чаму пра гэтыя падрабязнасці не стала вядома раней.

Самалёт разбіўся пры заходзе на пасадку на аэрадром «Паўночны» 10 красавіка 2010 года. Усе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце, уключаючы прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, загінулі.

У сваім дакладзе польская камісія па расследаванні прычын катастрофы сцвярджала, што дыспетчары аэрапорта «Паўночны» пад Смаленскам не паведамілі экіпажу самалёта прэзідэнта Польшчы пра кепскія ўмовы надвор'я ў раёне пасадкі і наяўнасці запасных аэрадромаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?