У ходзе біржавых таргоў у Маскве еўра ўпаў ніжэй за адзнаку ў расійскіх 60 рублёў.

На 13:15 паводле Масквы еўрапейская валюта каштавала 59,94 рубля (згубіла 55 капеек у параўнанні з закрыццём таргоў 6 красавіка).

За даляр пры гэтым даюць 55,23 рубля (мінус 13 капеек).

Афіцыйны курс даляра, усталяваны Цэнтрабанкам Расіі на 7 красавіка, складае 56,52 рубля, еўра — 62,04. Цана барэля эталоннай маркі Brent складае 57,84 даляра.

7 красавіка кіраўнік ЦБ Расіі Эльвіра Набіуліна сказала, што рубель умацоўваецца дзякуючы дзеянню некалькіх фактараў.

Сярод іх — стабілізацыя коштаў на нафту, праходжанне піка выплат па знешніх даўгах і павышэнне ключавой стаўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?