У канцы сакавіка Скот Келі адправіўся на МКС разам з двума расійскімі касманаўтамі.

Келі ўжо публікуе незямныя фота ў сваім твітары @StationCDRKelly з хэштэгам #YearInSpace.

Ён і Міхаіл Карніенка правядуць на арбіце роўна год, каб навукоўцы маглі даследаваць уплыў касмічных умоў на чалавека напярэдадні палёту на Марс.

Першае сэлфі на новым працоўным месцы

Ранішняя кава і навіны

Прывітанне Х’юстану

Аўстралія

Віншаванне з Вялікаднем

Марк, брат-блізнюк Скота Келі, застаўся на Зямлі — па вяртанні Скота медыкі і генетыкі параўнаюць стан братоў. Балазе Марк ужо чатыры разы лётаў у космас і правёў там сумарна 54 дні.

***

Не адзін Келі твіціў з космасу на Зямлю — многія астранаўты ў вольны час звязваюцца з домам і фанатамі праз сацсеткі.

Магчыма, найбольшай папулярнасцю карыстаўся твітар канадца Крыса Хэдфілда, які падчас сваёй апошняй на сёння 6-месячнай экспедыцыі не толькі публікаваў фота з МКС (у тым ліку Мінска), але і запісваў навукова-папулярныя відэа і нават шыкоўна спеў на борце МКС «Space Oddity» Дэвіда Боўі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру