Мінгарсуд адмовіў у задавальненні хадайніцтва аб змене меры стрымання вядомаму ІТ-прадпрымальніку. Пра гэта TUT.BY паведаміў прадстаўнік абароны бізнэсмэна.

«7 красавіка Мінскі гарадcкі суд пакінуў скаргу з нагоды змены меры стрымання без задавальнення», — сказаў ён.

Нагадаем, бізнэсмэн быў затрыманы 18 сакавіка. У публічным доступе інфармацыя пра гэта з'явілася толькі 3 красавіка. У гэты дзень Следчы камітэт пацвердзіў затрыманне і завядзенне крымінальнай справы. Следства ўпэўнена, што ў выніку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ім быў атрыманы прыбытак у памеры 650 тысяч даляраў. У дачыненні да бізнэсоўца прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?