На 36-м кіламетры Мінскай шашы ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці цалкам спынены рух у сувязі з перакульваннем грузавіка, які перавозіў прапан.

Балоны з газам выкаціліся на праезную частку, аднак ні адзін з іх не ўспыхнуў.

«У выніку здарэння ў мэтах бяспекі рух па шашы перакрыты. Кіроўцаў просяць карыстацца аб'язной дарогай. Супрацоўнікі ДПС і аварыйныя службы прымаюць меры для эвакуацыі аўтамабіля з балонамі», - сцвярджаюць у ДІБДР Маскоўскай вобласці.

Мінская шаша (федэральная траса М1 «Беларусь») праходзіць па тэрыторыі Маскоўскай і Смаленскай абласцей да мяжы з Беларуссю. Траса з'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту Е30.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?