Рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» уваходзіць у сваю актыўную фазу. Рабочыя абнаўляюць газонную сістэму, бо старую сапсавалі краты.
Каб пазбегнуць праблемы ў далейшым, пад новы газон будуць закладзены спецыяльныя сеткі.
Рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Курган Славы», якой займаецца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, будзе завершана да 1 мая.
Ужо пачалася рэстаўрацыя пано, мазаікі ордэнаў, назіральнай пляцоўкі. Адрамантуюць і прыступкі, што вядуць на вяршыню Кургана.
Па словах генеральнага дырэктара «РасЕўраГруп» Юрыя Кулігіна, спецыялісты зараз ацэньваюць ступень пашкоджання лесвіцы. Прыступкі, якія нельга адрамантаваць, заменяць новымі. З’явіцца сучасная падсветка, якая зробіць мемарыял больш заўважным увечары.





