29-гадовая грамадзянка Беларусі падазраецца ў арганізацыі элітнага бардэля ў цэнтры Масквы, паведаміла расійская «Общая газета». У абавязкі жанчыны ўваходзіў падбор дзяўчат для прастытуцыі.
«4 красавіка супрацоўнікі крымінальнага вышуку аддзела МУС Расіі па раёне «Хамоўнікі» ў памяшканні аднаго са сталічных клубаў, размешчаных у ЦАА Цэнтральная адміністрацыйная акруга), затрымалі падазроную ва ўтрыманні прытону для заняткаў прастытуцыяй. Як стала вядома супрацоўнікам паліцыі, затрыманая займалася арганізацыяй працы па сістэматычным аказанні паслуг сексуальнага характару за ўзнагароджанне», — цытуе выданне прэс-службу галоўнага ўпраўлення МУС па Маскве.
Бардэль знаходзіўся ў самым цэнтры расійскай сталіцы, на Плюшчысе. У клубе X-story сексуальныя паслугі аказвалі мадэлі. Аб'ява аб наборы стрыптызёрш і мадэляў размяшчалася на адным з сайтаў, параметры адбору былі дастаткова строгія. Прэтэндэнтка павінна была выслаць партфоліо з фатаграфіямі.
Сярод кліентаў установы былі толькі забяспечаныя мужчыны: зоркі шоу-бізнесу, палітыкі і бізнесмены. Гадзіна працы прастытуткі абыходзілася кліентам ад 16 тыс. да 100 тыс. расійскіх рублёў (ад 290 да 1.800 долараў ЗША).
Аказанне інтым-паслуг уваходзіла ў афіцыйны прайс-ліст, размешчаны на сайце клуба. Зараз сайт «на рэканструкцыі»





