Супрацоўнікі Мічыганскага універсітэта прадставілі мікракамп’ютар Michigan Micromote альбо M³. Назва таксама намякае на памеры — усяго 1 мм³.

Акрамя базавых вылічэнняў M³ можа здымаць паказанні з ўбудаваных тэрмадатчыка, дэтэктара руху і фотасэнсара.

Як і «вялікія» камп’ютары, M³ мае памяць і можа звязвацца з іншымі гаджэтамі па бесправадных каналах — праз прыём светлавых сігналаў фотасэнсарам. Яго батарэя падзараджаецца ад сонечнай энергіі. Для розных мэтаў M³ можна дапаўняць іншымі модулямі.

M³ прызначаны не толькі і не столькі для навукоўцаў. Стваральнікі мяркуюць, што ён дапаможа наблізіць рэалізацыю канцэпцыі «інтэрнэту рэчаў», калі літаральна кожная рэч будзе «разумнай». Камп’ютары могуць быць убудаваныя хоць у імбрык ці кашулю, хоць у чалавечае цела.

Даследчыкі не збіраюцца спыняцца на такіх памерах. Тэарэтычна можна дайсці і да камп’ютара памерам у 100 мікрон. Тады ўсталяваць камп’ютар можна будзе і ў жывую клетку. Прынамсі, простую лагічную схему ў жывую клетку ўжо ўставілі ў Стэнфардзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?