Сталічны раён Вяснінка («Дразды-2») чакае ўшчыльненне элітнымі шматпавярховікамі.
«Мы просім горад выдзеліць нам ўчастак для ўзвядзення квартала жылля падвышанай камфортнасці на свабоднай тэрыторыі ў былой вёсцы Вяснінка», — расказала дырэктар «УКБ Цэнтральнага раёна Мінска» Людміла Князева агенцтву «Мінск-навіны». Паводле яе словаў,
плануецца пабудаваць сем дамоў-слупкоў, у кожным 4-5 паверхі.
«Прасторныя кватэры, панарамныя ліфты — вельмі хацелася б і дзяржаўнаму заказчыку паспрабаваць свае сілы ў будаўніцтве дарагога жылля», — тлумачыць Людміла Князева.
Апроч таго, у Вяснінцы запланавана будаўніцтва дзіцячага саду на 100 дзетак. Гэта будзе драўляны будынак «пад ключ» ад славенскай кампаніі «Рыко». Узвядзенне дзіцячага сада зойме прыкладна 7 месяцаў.
* * *
Дразды №2: поўны спіс чыноўнікаў, якім раздалі зямлі на $10 мільёнаў





