Паліна Рэспубліка прадставіла на Tuzin.FM песню «Бясконцы красавік».

Песню яна напісала яшчэ ў 15 гадоў і выконвала хіба не на кожным канцэрце. Але запісала толькі пад сваё 21-годдзе, якое адзначае сёння, 8 красавіка.

Кампазіцыя ўвойдзе ў аднайменны дэбютны альбом, які хутка пабачыць свет. Альтэрнатыўная назва альбома — «8.4». Па словах саявачкі, гэта азначае бясконцасць красавіка, а таксама колькасць песень — 8 электрычных і 4 акустычных.

Жывая прэм’ера альбома «Бясконцы красавік» пройдзе 15 красавіка ў мінскай культурнай прасторы «Studio 67» (Партызанскі пр-т, 2а).

***

Паліна Рэспубліка (сапраўднае імя — Паліна Паланейчык) — беларуская спявачка. Першую песню напісала ў 14 гадоў. У 2011 годзе перамагла на фестывалі аўтарскай песні «Бардаўская восень». Спявае на беларускай, рускай, украінскай і французскай мовах.

Глядзіце таксама: «НН» у гасцях у Паліны Рэспублікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?