Гісторыя расійскага танкіста Доржы Батамункуева, які адкрыта прызнаўся, што ваяваў і моцна абгарэў у баі пад Дэбальцава, атрымала цікавы працяг.

Выразаны артыкул пра Батамункуева ў «Новай Буратыі».

Выразаны артыкул пра Батамункуева ў «Новай Буратыі».

Бурацкая газета «Новая Бурятия» апублікавала артыкул, у якім маці Батамункуева расказвае, што яе сын дагэтуль знаходзіцца ў цяжкім стане ў адной з бальніц Забайкальскага края і не атрымлівае ніякай дапамогі ад Міністэрства абароны Расіі.

Артыкул з'явіўся спачатку на сайце, а потым і ў друкаванай версіі газеты. Аднак неўзабаве расказ пра лёс Батамункуева знік з сайта (але захаваўся ў кэшы «Гугла»). З друкаванай газетай выйшла больш складана: рэдакцыя была вымушана выразаць артыкул з 50 тысячаў асобнікаў ужо надрукаванага накладу газеты. Гэта праца заняла трое сутак.

Сустрэча Кабзона і Батамункуева (з 1:20). 

Між тым, галоўны рэдактар «Новай Бурятии» не лічыць здарэнне праявай цэнзуры. Галоўны рэдактар выдання Цімур Дугаржапаў расказаў расійскай службе «Радыё Свабода», што артыкул было вырашана выдаліць праз хвалю негатыўных каментароў ад украінцаў, і ў выдання не было жадання «ўцягвацца ў інфармацыйную вайну». Цікава, што «Новая Бурятия» пазыцыянуе сябе як незалежнае выданне.

Пра Доржы Батамункуева ўпершыню стала вядома, калі Іосіф Кабзон наведаў параненых сепаратыстаў у Данецкай бальніцы. Там ён даведаўся, што ў бальніцы хлопец з бурацкага горада, дзе спявак даваў канцэрт, і павітаў таго. Затым з Батамункуевым зрабіла інтэрв'ю журналістка «Новой газеты» Алена Касцючэнка, у якім паранены танкіст расказаў падрабязнасці пра ўдзел расійскіх вайскоўцаў у баях на баку сепаратыстаў «ДНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?