Ігар Карпенка (злева) на з'ездзе камуністаў. Фота Сяргея Балая. 

Ігар Карпенка (злева) на з'ездзе камуністаў. Фота Сяргея Балая. 

Такую думку выказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама, кіраўнік кампартыі Беларусі Ігар Карпенка на гарадскім семінары для намеснікаў кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў па ідэалагічнай працы.

Як падкрэсліў Ігар Карпенка, нельга дапусціць, каб гістарычныя факты перакручваліся, каб ім надавалі зусім іншу афарбоўку, чужую большасці беларусаў. Гэта сустракае адкрытае неразуменне з боку ветэранаў, а моладзь праз скажэнне гісторыі рызыкуе у няправільным святле ўбачыць подзвіг сваіх дзядоў і прадзедаў.

«Вялікая Перамога — не проста знамянальная падзея, 70-гадовую гадавіну якой нам трэба будзе адзначыць. Гэта маральная аснова фарміравання нашай суверэннай незалежнай дзяржавы, — сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама. — Цяпер надышла неабходнасць абараняць праўду пра тую вайну. Скажам адкрыта, калі чалавек паклёпнічае на іншага, яго могуць падвергнуць судоваму пераследу, але сёння так званыя дзеячы могуць паклёпнічаць на цэлую краіну, на цэлыя пакаленні, і ім нічога за гэта не будзе. Магчыма, надышла неабходнасць на заканадаўчым узроўні замацаваць пэўную адказнасць за фальсіфікацыю гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, паставіць заслон недарэчным выказванням хаця б у памяць пра загінулых і з павагі да ветэранаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?