vsr.mil.by
Машыны, створаныя на базе FAW HongQi L5 («Чырвоны Сцяг»), не маюць аналагаў у свеце, іх вытворчасць засакрэчана,
за межы Кітая аўто ніколі не пастаўляліся,
паведаміў «Белорусскай военной газете» начальнік аўтамабільнага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік Вячаслаў Іваноў.
Кабрыялеты мяркуецца выкарыстаць падчас параду ў Мінску ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны ў замену традыйных аўто «Чайка».
vsr.mil.by
У сталіцу Беларусі эксклюзіўныя аўто і іншую бязвыплатную дапамогу беларускім вайскоўцам ад ваеннага ведамства Кітая даставіла кітайская авіякампанія. Гэты авіярэйс называюць выпрабавальным, аднак з 1 мая плануецца арганізаваць рэгулярныя па маршруце Мінск — Пекін — Мінск.





