Рэстаўрацыя палаца Пуслоўскіх у 2011 годзе. Фота: Сяргей Гудзілін
Сусветная турыстычная арганізацыя (UNWTO) дапаможа Беларусі распрацаваць стратэгію прываблівання турыстаў, паабяцаў генеральны сакратар арганізацыі Талеб Рафаі, перадае БЕЛТА.
Па словах генсека UNWTO, сёння ўжо на 80% распрацаваны план дапамогі Беларусі ў фармаванні стратэгіі.
Асноўныя напрамкі плану — прасоўванне турыстычнага патэнцыялу краіны на міжнародным рынку, развіццё чалавечага патэнцыялу і распрацоўка метадалагічнай базы для ўдасканалення статыстыкі ў турыстычнай галіне.
Рафаі наведаў Беларусь у межах кірмашу турыстычных паслуг «Адпачынак-2015», што праходзіць на «БелЭкспа». Таксама кіраўнік арганізацыі пакаштаваў беларускія стравы, у тым ліку ўпершыню пакаштаваў бярозавы сок.
***
Па звестках Белстата, у мінулым годзе Беларусь наведалі 137,4 тысячы арганізаваных турыстаў, што на 0,5% больш за 2013 год. Абсалютная большасць з іх (82%) — расійцы.
Чытайце таксама: Беларускія замкі: засыпце іх пяском!





