8 красавіка абвешчаны шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца за 2015 год, паведамляе сайт прэміі. У спіс трапілі шэсць кніг.
1. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: «Кнігазбор»
2. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: «Галіяфы»
3. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. — Мінск: «Кнігазбор»
4. Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. — Мінск: «Кнігазбор»
5. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: «Каўчэг»
6. Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: «Кнігазбор».
Да канца мая журы (Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута) абвесціць лаўрэатаў прэміі.
***
Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».
Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатар узнагароды — «Ідэя Банк». Узнагароды: I месца — чэк на суму, якую кожны год вызначае «Ідэя Банк»; II месца — пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў, г. Вісбю, Готланд (Швецыя); ІІІ месца — творчая стыпендыя ў Вентспілсе (Латвія).
Папярэднімі лаўрэатамі прэміі Гедройца былі Павел Касцюкевіч («Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту», 2012), Уладзімір Някляеў («Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», 2013), Ігар Бабкоў («Хвілінка. Тры гісторыі», 2014)





