Ва Украіне ўступіла ў сілу палажэнне заканадаўства, якое забараняе расейцам бесперапынна знаходзіцца ў краіне больш за тры месяцы.

З 7 жніўня расейцы змогуць знаходзіцца ў краіне не больш за 90 дзён з 180 з моманту першага ўезду ва Украіну.

Неабходнасць прыняцця падобных мер абмяркоўвалася ва Украіне з вясны мінулага года. Улады краіны назвалі гэты крок адказам на аналагічныя меры, прынятыя Расіяй у дачыненні да Украіны ў студзені мінулага года. Пры гэтым расійская міграцыйная служба заяўляла пра гатоўнасць працягваць украінцам тэрмін знаходжання ў краіне.

Гэта не першы за апошні час крок Кіева, накіраваны на больш жорсткі кантроль за расейцамі, якія прыязджаюць у краіну. У прыватнасці, з 1 сакавіка расейцам забаранілі ўезд па ўнутраных пашпартах, як гэта было з моманту распаду СССР. Цяпер Украіну можна наведаць толькі па замежным пашпарце.

Акрамя таго, на фоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны ўлады краіны сталі часцей адмаўляць расейцам у праве ўезду ў краіну. Гэта было абумоўлена асцярогамі, што пад выглядам турыстаў ва Украіну могуць прыехаць добраахвотнікі, якія хочуць падтрымаць сепаратыстаў Данбаса. Усяго за мінулы год украінскія памежнікі не пусцілі ў краіну каля 15 тысяч расейцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?