Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін пасля перамоваў з грэцкім прэм'ерам Алексісам Цыпрасам заявіў, што Афіны не звярталіся да Масквы за фінансавай дапамогай.

Аднак, па словах Пуціна, Расія можа даць Грэцыі крэдыты ў рамках сумесных праектаў, у тым ліку ў энергетыцы. Таксама, па словах расійскага прэзідэнта, Масква гатовая інвеставаць у інфраструктурныя праекты Грэцыі, а таксама ўдзельнічаць у тэндэрах па прыватызацыі.

Грэцкі прэм'ер, у сваю чаргу, заявіў, што Афіны маюць права на самастойную знешнюю палітыку, будучы членам ЕС.

Раней у інтэрв'ю агенцтву ТАСС на мінулым тыдні Цыпрас назваў санкцыі супраць Расіі «дарогай у нікуды». Страты Грэцыі ад увядзення Расіяй прадуктовага эмбарга, паводле дадзеных Афін, ацэньваюцца ў 30-35 млн еўра.

Першапачаткова Цыпрас планаваў паехаць з візітам у Расію ў маі, аднак у сярэдзіне сакавіка перанёс перамовы на месяц раней, бо перамовы з ЕС, на думку грэцкага боку на той момант, зайшлі ў тупік. У чацвер, 9 красавіка, Грэцыі трэба будзе пералічыць МВФ чарговы транш у рамках пагашэння знешняга доўгу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру