Амерыканскія і паўднёвакарэйскія войскі, авіяцыя і флот у сакавіку і красавіку праводзяць адны з самых вялікіх у свеце і гісторыі сумесных вучэнняў, мэта якіх - падрыхтоўка да магчымай агрэсіі з боку камуністычнай КНДР.

Карэйскія марскія пехацінцы пасля высадкі на ўзбярэжжа падчас вучэнняў Foal Eagle. Фота AP.

Карэйскія марскія пехацінцы пасля высадкі на ўзбярэжжа падчас вучэнняў Foal Eagle. Фота AP.

У манеўрах Foal Eagle, якія праводзяцца з 1997 года штогод, удзельнічаюць больш за 200 000 карэйскіх і 12 500 амерыканскіх жаўнераў і матросаў. Па маштабе з імі могуць параўнацца толькі вялікія сумесныя манеўры, якія калісьці праводзіліся СССР і краінамі Варшаўскай дамовы. У вялікіх манеўрах кітайскай арміі звычайна не ўдзельнічаюць заўважныя сілы іншых краін.

Высадка на бераг пад абстрэлам і пад абаронай дымавой заслоны. Фота AP.

Высадка на бераг пад абстрэлам і пад абаронай дымавой заслоны. Фота AP.

ЗША і Рэспубліка Карэя заключылі ў 1953 годзе дамову аб узаемнай дапамозе па выніках сумеснай барацьбы супраць камуністычнай агрэсіі з поўначы. Згодна з тэкстам дамовы, ЗША мусіць ваяваць, калі КНДР зноў нападзе на Паўднёвую Карэю. Цяпер паміж карэйскімі дзяржавамі афіцыйна захоўваецца стан вайны, бо мірнай дамовы пасля заканчэння баёў Сеул і Пхеньян так і не заключылі.

Карэйскі (справа) і амерыканскія марпехі на пазіцыі. Фота AP.

Карэйскі (справа) і амерыканскія марпехі на пазіцыі. Фота AP.

Перакідванне артылерыі, тэхнікі і асабовага складу верталётамі. Фота AP.

Перакідванне артылерыі, тэхнікі і асабовага складу верталётамі. Фота AP.

Верталёт Black Hawk сухапутнай арміі ЗША падчас сумесных вучэнняў у Карэі. Фота AP.

Верталёт Black Hawk сухапутнай арміі ЗША падчас сумесных вучэнняў у Карэі. Фота AP.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?