Reuters.com

Журы прысяжных у Бостане вынесла абвінаваўчы вердыкт Джахару Царнаеву па справе аб тэракце падчас Бостанскага марафона 15 красавіка 2013.

Рашэнне прысяжных агучыў суддзя акруговага суда Джордж О'Тул. У прыватнасці, Царнаеў прызнаны вінаватым ва ўжыванні зброі масавага паражэння супраць фізічных асоб, якое прывяло да смяротнга выніку.

Ахвярамі двух выбухаў, якія, па версіі следства, зладзілі Джахар Царнаеў і яго старэйшы брат Тамерлан, сталі тры чалавекі, 264 атрымалі раненні.

У дачыненні да 19-гадовага ўраджэнца Кіргізіі, які больш за дзесяць гадоў пражываў у Расіі, былі выстаўленыя 30 абвінавачванняў, 17 з іх пагражаюць яму смяротным пакараннем.

Бок абароны на слуханнях прызнаў, што Джахар Царнаеў датычны да выбухаў, але настойваў на тым, што ён дзейнічаў пад уплывам свайго радыкальна настроенага брата, Тамерлана Царнаева, які быў застрэлены паліцыяй пры спробе затрымання.

Журы прысяжных цяпер павінна абраць меру пакарання Джахару Царнаеву, у якасці якога можа быць абраная пакаранне смерцю або пажыццёвае зняволенне без права на датэрміновае вызваленне. Абвяшчэнне прысуду пачнецца 13 красавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру