«Уладзімір Пракопавіч першым адгукнецца, калі мне давядзецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, і ён увойдзе ў каманду маіх (нашых) давераных асоб. Таму што мы давяраем адно аднаму», —

так пракаментавала сыход Уладзіміра Някляева з кампаніі «Гавары праўду» яе актывістка Таццяна Караткевіч, якую 7 красавіка рэспубліканскі савет кампаніі вырашыў вылучыць кандыдатам у прэзідэнты. 

«Шквал званкоў: што стаіць за яго заявай пра сыход з актыўнай палітыкі? Гэта — жыццё. Але ён застаецца маім настаўнікам і сябрам», — напісала Караткевіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фейсбук». 

Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў 8 красавіка заявіў пра выхад з апазіцыйных структур. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?