Фота: unusualplaces.org

Фота: unusualplaces.org

Адна з асноўных дарог ЗША, U.S. Route 50, працягнулася на 3 тысячы міль (амаль 5 тысяч кіламетраў) ад акіяна да акіяна. Збудаваная ў 1926 годзе, шаша праходзіць як праз некалькі вялікіх гарадоў, так і праз сельскую мясцовасць, горы і пустыні.

Участак шашы ў штаце Невада быў названы часопісам Life «Самай самотнай дарогай Амерыкі». Хаця Life пісаў тое з доляй іроніі, штат Невада стаў выкарыстоўваць такую назву як слоган.

У Невадзе шаша праходзіць праз сотні занядбаных ці закінутых мястэчак, гарадоў-прывідаў і доўгія кіламетры пустэльняў. Большасць часу вандроўнік будзе бачыць толькі горы, пясок і сіняе неба.

Фота: unusualplaces.org

Фота: unusualplaces.org

Фота: Jonathan Berman

Фота: Jonathan Berman

Фота: pbase.com

Фота: pbase.com

Фота: MaverickCadaver via reddit.com

Фота: MaverickCadaver via reddit.com

Фота: caldrive.com

Фота: caldrive.com

Фота: suzyguese.com

Фота: suzyguese.com

Фота: liptongued.com

Фота: liptongued.com

Мястэчка Элі ў Невадзе — адзін з нешматлікіх «проблескаў жыцця» на «Самай самотнай дарозе Амерыкі». Фота: Davemeistermoab

Мястэчка Элі ў Невадзе — адзін з нешматлікіх «проблескаў жыцця» на «Самай самотнай дарозе Амерыкі». Фота: Davemeistermoab

Фота: globalrecon.org

Фота: globalrecon.org

Мянушка шашы з’явілася ў часопісе ў 1986 годзе. Праз 11 год Life прысвяціў цэлы нумар «пазваночніку Амерыкі», шашы U.S. Route 50, і яе «самаму самотнаму» адрэзку.

У 1991 годзе «Самая самотная дарога Амерыкі» натхніла Стывена Кінга на раман «Безнадзейнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?