26-гадовая Румер Уіліс (дачка Дэмі Мур і Бруса Уіліса) прызналася, што з яе ў школе здзекаваліся аднакласнікі з-за яе нежаноцкай знешнасці, у выніку ўсе яе думкі запоўніла толькі жаданне зрабіць пластычную аперацыю, паведамляе Бі-бі-сі.

zimbio.com

zimbio.com

Гэтае прызнанне дзяўчына зрабіла падчас тэлешоў «Танцы з зоркамі», гераіняй якога нядаўна стала. Дзеці здзекаваліся з яе, бо яна не была такая ж прыгожая, як яе маці, галівудская акцёрка Дэмі Мур.

Людзі ўвесь час казалі Румер Уіліс, што яна выглядае як мужчына, што больш падобная на свайго брутальнага тату, героя баевікоў.

Аднак Румер навучылася любіць сябе пасля таго, як убачыла, што адбылося з яе сястрой, 21-гадовай Талай. Тала лячылася ў рэабілітацыйным цэнтры ад анарэксіі і псіхалагічных праблем.

«Мае недахопы — гэта нармальна. Я па-свойму прыгожая, астатняе не мае значэння. Я проста зразумела, што магу адчуваць сябе такой, проста мне трэба перастаць слухаць злых людзей, якім не падабаецца мая знешнасць», — сказала Румер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?