Апостальская сталіца адначасова лічыцца самай маленькай краінай у свеце. А значыць, туды накіроўваюць амбасадараў. Неўзабаве адзін з іх можа аказацца адкрытым геем.

Ларан Стэфаніні, bilerico.com

Ларан Стэфаніні, bilerico.com

Ларан Стэфаніні раней узначальваў службу дыпламатычнага пратакола Францыі, а 5-га студзеня быў зацверджаны Радай Міністраў як амбасадар гэтай краіны ў Ватыкане. Яго папярэднік пакінуў пасаду толькі 1-га сакавіка. Зараз Рымская курыя мае даць згоду на прызначэнне Стэфаніні. У Ватыкане пакуль з рашэннем не спяшаюцца, а некаторыя прадстаўнікі духавенства разглядаюць кандыдатуру Стэфаніні як правакацыйную.

Хоць у самой Францыі ёсць прыхільнікі выбару ўрада. Так, Арцыбіскуп Парыжа і былы прэзідэнт Канферэнцыі біскупаў Францыі кардынал Андрэ Вен-Труа накіраваў ліст Папу Францішку з просьбай падтрымаць выбар Рады Міністраў.

У 2008 годзе Францыя ўжо спрабавала прызначыць адкрытага гея ў якасці амбасадара, але атрымала адмову. Сёлета Аргенціна вымушана была адклікаць кандыдатуру былога міністра юстыцыі Альберта Ірыбарнэ ў сувязі з рэакцыяй Ватыкана: магчымы кіраўнік дыпмісіі развёўся і ажаніўся ў парушэнне каталіцкай традыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?